X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Беларускія навукоўцы пачалі даследаванні ва Усходняй Антарктыдзе

03.12.2019 13:25
12-я беларуская антарктычная экспедыцыя складаецца з 10 чалавек.
Беларуская навуковая экспедыцыяздымак - Беларуская акадэмія навук/Белапан

Удзельнікі 12-й беларускай антарктычнай экспедыцыі пачалі навуковыя даследаванні ў раёне Зямлі Эндэрбі ва Усходняй Антарктыдзе, паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на прэс-служба Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ).

У рамках праграмы даследавання змяненняў прыроднага асяроддзя і клімату Зямлі Эндэрбі пад уплывам антрапагенных і прыродных фактараў беларускія палярнікі разгарнулі метэаралагічную станцыю М-49М. Удзельнікі экспедыцыі ўжо пачалі праводзіць рэгулярныя метэаназіранні і перадаваць метэазводку на замежныя антарктычныя станцыі, а таксама ў Міжнародны антарктычны лагістычны цэнтр у Кейптаўне „у аб’ёме забеспячэння ўнутрыантарктычных палётаў авіяцыі”.

Акрамя таго, абсталяваны снегамерны пост, дзе праводзяцца назіранні за вышынёй снежнага покрыва. Для выканання праграмы па вывучэнні фізікі атмасферы і даследаванняў у інтарэсах нацыянальнай касмічнай праграмы змантаваны аўтаматычны сканавальны сонечны фатометр CIMEL, распрацаваны Інстытутам фізікі НАНБ. Прыбор настроены на аўтаматычную рэгістрацыю зададзеных параметраў атмасфернага аэразолю. У лабараторыі фізікі атмасферы палярнікі разгарнулі пункт азонаметрычных назіранняў і пачалі праводзіць рэгулярныя вымярэнні ўтрымання прыземнага азону прыборам „Піон-ПА” БДУ. Змантаваны і настроены на аўтаматычную працу прыбор „Піон-ФН” для рэгістрацыі велічыні агульнага ўтрымання азону.

З дапамогай распрацаванага ў Беларусі наземнага альбедометра AS-A (прыбор для вызначэння характарыстык адбівальнай здольнасці паверхні) на трох палігонах у адноснай блізкасці ад месца пастаяннай дыслакацыі экспедыцыі каля гары Вячэрняй вымераныя спектры адбіцця розных тыпаў падсцілаючай паверхні.

У рамках беларуска-фінскай навуковай праграмы па даследаванні воднага і тэрмічнага балансу прэснаводных вадаёмаў Антарктыды дэмантаваная тэрмаметрычная каса SIMBA (прылада для вымярэння тэмпературы ў розных асяроддзях), якая была ўстаноўленая падчас працы 11-й экспедыцыі на лёдзе рэліктавага возера Ніжняе. Палярнікі правядуць прафілактычны агляд прыбора і заменяць яго акумулятарныя батарэі. У рамках біялагічнай праграмы палярнікі выйшлі на лёд бухты Лазурнай і адлавілі 35 экзэмпляраў іхтыяфаўны. Акрамя таго, удзельнікі экспедыцыі правялі комплекс работ па далейшым разгортванні сістэм жыццезабеспячэння Беларускай антарктычнай станцыі. 12-я беларуская антарктычная экспедыцыя, у складзе якой 10 чалавек, стартавала 5 лістапада.

нг