Беларуская Служба

У Іванаўскім раёне завяршаюць аднаўленне сядзібы Напалеона Орды

05.12.2019 17:19
Сядзіба стане цэнтральным аб’ектам музейна-культурнага комплексу Напалеона Орды, у які таксама ўваходзяць музей і карцінная галерэя ў вёсцы Варацэвічы.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnePixabay/CC0 Creative Commons

Ва ўрочышчы Красны Двор завяршаюць аднаўленне радавой сядзібы мастака і кампазітара Напалеона Орды, паведамляе Радыё «Рацыя» са спасылкай на «Вячэрні Брэст».

Орда нарадзіўся ў гэтым месцы, але дом, дзе прайшлі яго дзіцячыя гады, не захаваўся. Ад яго пасля Другой сусветнай вайны засталіся толькі рэшткі фундамента, сажалка і некалькі дрэваў старога парку.

Сядзіба была пабудаваная ў стылі класіцызму, з мансардай, і ўяўляла сабой тыповы для Палесся канца 18-га стагоддзя памешчыцкі дом. У такім выглядзе амаль поўнасцю яго і аднавілі.

Працы пачаліся пяць гадоў таму. Здача аб’екта запланаваная на 15 снежня. Тут плануюць размясціць экспазіцыю, прысвечаную быту і традыцыям беларускай шляхты 18-19 стагоддзяў, а таксама бальную залу, невялікую кавярню і гатэль. Акрамя таго, запланаваныя аранжарэя і бібліятэка.

Сядзіба стане цэнтральным аб’ектам музейна-культурнага комплексу Напалеона Орды, у які таксама ўваходзяць музей і карцінная галерэя ў вёсцы Варацэвічы.

вс

здымак мае ілюстрацыйны характар