Беларуская Служба

Мінск агучыў сваю пазіцыю ў газавых перамовах з Масковой

06.12.2019 12:08
«Наша пазіцыя – гэта кошты бліжэйшага ад нас рэгіёну РФ, Смаленскай вобласці, плюс выдаткі на транспартаванне».
Siergiej Rumas (L)
Siergiej Rumas (L)government.by

Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас акрэсліў пазіцыю Беларусі ў справе коштаў на расейскі газ у наступным годзе. Менск разлічвае, што кошт на сыравіну будзе на ўзроўні Смаленскай вобласці плюс транспартаванне, паведамляе TUT.by.

«Наша пазіцыя – гэта кошты бліжэйшага ад нас рэгіёну РФ, Смаленскай вобласці, плюс выдаткі на транспартаванне», – сказаў прэмʼер-міністр Сяргей Румас.

Кіраўнік беларускага ўраду нагадаў, што паводле інтэграцыйных дакументаў прадугледжваюцца роўныя ўмовы для субʼектаў гаспадарання. Паводле яго словаў, гэта павінна датычыцца і роўных коштаў на энерганосьбіты.

У праекце бюджэту Беларусі на наступны год кошт на расійскі газ для закладзены ў памеры 127 долараў за 1 тысячу кубаметраў. Але перамовы з Расеяй на гэты конт пакуль не распачыналіся.

Раней расійскі бок катэгарычна адмовіўся размаўляць пра кошты на газ, пакуль не будзе вырашана пытанне аб паглыбленні інтэграцыі. Прынамсі такую заяву агучыў віцэ-прэм’ер РФ Дзмітрый Козак. Паводле віцэ-міністра толькі пасля завяршэння перамоваў па інтэграцыі будзе зразумела, як бакі будуць збліжаць рынкі газу і ці будзе створаны адзіны або агульны рынак газу.


У сваю чаргу прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сказаў, што да канца году Беларусь і Расія дамовяцца пра кошты на газ.