Беларуская Служба

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Багамскімі Астравамі

10.12.2019 16:17
Цырымонія прайшла 9 снежня ў Пастаянным прадстаўніцтве нашай краіны пры ААН у Нью-Ёрку.
   .
Сцяг Садружнасці Багамскіх Астравоў. Photo:jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Багамскімі Астравамі. Цырымонія прайшла 9 снежня ў Пастаянным прадстаўніцтве нашай краіны пры ААН у Нью-Ёрку, паведамляе „Еўрарадыё” са спасылкай на прэс-службу МЗС.

Ад Беларусі подпіс пад дакументам паставіў пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Валянцін Рыбакоў, а ад Садружнасці Багамскіх Астравоў — яе пастаянная прадстаўніца пры ААН Шэйла Кэры. Былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва краін і ў палітычнай, і ў эканамічнай галінах.

Садружнасць Багамскіх Астравоў — дзяржава, якая знаходзіцца ў Атлантычным акіяне на поўнач ад Карыбскага мора і Кубы. Яна аб'явіла незалежнасць у 1973 годзе. Агулам у склад архіпелага ўваходзіць да 700 астравоў. Насельніцтва складае больш за 385 тысяч чалавек.

аз