Беларуская Служба

Гарадзенская вобласць і Польшча пашыраць супрацу ў сферы турызму

13.12.2019 09:01
Польскіх партнёраў выбралі таму, што з пачатку года рэгіён наведалі больш за 115 тысяч «бязвізавых» турыстаў і каля 30% з іх – палякі.
Centrum Grodna nad Niemnem, Grodzieńszczyzna.
Centrum Grodna nad Niemnem, Grodzieńszczyzna.Shutterstock.com/Konstantin Polkhovski

У Гарадзенскай вобласці з 13 па 15 снежня пройдзе рэкламны тур для прадстаўнікоў турыстычнай індустрыі Польшчы. Па яго выніках плануецца падпісаць некалькі беларуска-польскіх дакументаў аб супрацы ў гэтай сферы, паведамляе Белсат.

З 10 лістапада «бязвіз» пачаў дзейнічаць на ўсёй тэрыторыі Гарадзеншчыны. Каб прэзентаваць магчымасці для турыстаў, сюды запрасілі 37 прадстаўнікоў турыстычнага бізнесу з Заходняй і Цэнтральнай Польшчы, якія раней не працавалі на гэтым напрамку. Удзельнікам туру пакажуць традыцыйная Мір і Наваградак, а таксама прэзентуюць новыя маршруты і падрабязна распавядуць пра ўсе асаблівасці бязвізавага рэжыму.

Польскіх партнёраў выбралі таму, што з пачатку года рэгіён наведалі больш за 115 тысяч «бязвізавых» турыстаў і каля 30% з іх – палякі.

Запланавана падпісанне мемарандумаў аб супрацы паміж упраўленнем спорту і турызму Гарадзенскага аблвыканкаму і Палатай турызму Польшчы, турыстычным палатамі Варшавы і Ніжняй Сілезіі.

эж