X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Штучны інтэлект з Расіі будзе ахоўваць мінчукоў

14.01.2020 12:07
Пермская кампанія Macroscop спецыялізуецца на праграмным забеспячэнні, прызначаным для інтэлектуальных сістэм бяспекі.
Mińsk
MińskGrisha Bruev / Shutterstock

Мінскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы пачало выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне, распрацаванае пермскай кампаніяй Macroscop. Гэтая праграма дазваляе кантраляваць бяспеку тэрыторыі з дапамогай штучнага інтэлекту, паведаміў гендырэктар і сузаснавальнік кампаніі Аляксандр Карабкоў, перадае Еўарарадыё.

Па выніках пілотнага праекта мінская міліцыя плануе перанесці яго досвед на 24 аддзяленні – у Мінскім упраўленні, а таксама ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Пра гэта заявіў начальнік аддзела сродкаў і сістэм аховы Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы, палкоўнік міліцыі Вадзім Вазнясенскі.

Пермская кампанія Macroscop спецыялізуецца на праграмным забеспячэнні, прызначаным для інтэлектуальных сістэм бяспекі, рознічнага гандлю, робататэхнікі ды іншых сфераў жыцця чалавека.

Як раней расказваў намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку МУС Аляксандр Жылінскі, цяпер да Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі падключана менш за 100 камер. Цяпер у Мінску да гэтай сістэмы падключаны толькі чыгуначны вакзал, аўтавакзал і метрапалітэн.

эж