Беларуская Служба

Менш за ўсё зарабляюць у Гродзенскай вобласці

17.01.2020 17:31
На сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта з'явілася інфармацыя аб медыяннай зарплаце ў лістападзе 2019 года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDzerkach Viktar / Shutterstock.com

На сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта з'явілася інфармацыя аб медыяннай зарплаце ў лістападзе 2019 года. Яна склала 848,5 рублёў па краіне. У рэгіёнах самы меншы паказчык медыяннай зарплаты адзначаецца ў Гродзенскай вобласці – 734,1 рубля.

Медыянны заробак – гэта паказчык, які адлюстроўвае суму ў цэнтры «заробкавага шэрагу» і дзеліць яго на дзве роўныя часткі, піша FINANCE.TUT.BY.

Белстат публікуе дадзеныя па медыяннай зарплаце ў траўні і лістападзе кожнага года.

Так, паводле дадзеных за лістапад 2019 года, самы высокі медыянны заробак адзначаецца ў Мінскай вобласці – 1087,5 рублёў (сярэдняя зарплата за аналагічны перыяд склала 1537,7 рублёў). Розніца паміж сярэднім і медыянным заробкамі зʼяўляецца самай вялікай па краіне – 450,2 рубля.

У Гродзенскай вобласці разбежка паміж медыяннай (734,1 рубля) і сярэдняй (983,1 рубля) зарплатамі складае 249 рублёў.

Паводле статыстыкі Белстата, самы маленькі разбег паміж паказчыкамі медыяннага і сярэдняга заробкаў назіраецца ў Магілёўскай вобласці. Там розніца паміж імі склала ўсяго 153,2 рубля.

вс