Беларуская Служба

За затрымкі выплаты заробкаў працадаўцы і чыноўнікі аштрафаваныя на больш чым 837 тыс. рублёў

18.01.2020 16:13
2327 наймальнікаў і 2261 службовая асоба прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваныя.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDzerkach Viktar / Shutterstock.com

За мінулы год Дэпартамент дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы выявіў 2886 фактаў парушэнняў наймальнікамі тэрмінаў і сум выплат заробкаў. Агульная сума штрафаў – больш за 837 тыс. рублёў, паведамляе Радыё «Свабода».

2327 наймальнікаў і 2261 службовая асоба прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваныя, паведамляе сайт Дэпартаменту дзяржаўнай інспекцыі працы.

Аднак, хто канкрэтна аштрафаваны, не паведамляецца. Дэпартамент перастаў публікаваць спіс арганізацый і прадпрыемстваў, дзе існуюць праблемы з выплатай заробкаў.

Інспекцыя па працы таксама выявіла 219 фактаў выплаты заробкаў ніжэй за мінімальныя. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 156 службовых асобаў, яны аштрафаваныя на 9,7 тыс. рублёў.

Агулам сума штрафаў службоўцаў і чыноўнікаў склала больш за 400 тыс. долараў у эквіваленце.

вс