Беларуская Служба

У Беларусі скончылі рамонт нафтаправода "Дружба"

20.01.2020 09:40
Рамонт нафтаправода адбыўся на фоне спынення паставак нафты ў Беларусь з Расіі. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Aliaksandr Kushner

У Беларусі скончылі рамонт нафтаправода "Дружба", інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на interfax.by. З 14 студзеня ён адбываўся на ўчастку ад Мазыра да Брэста, дзе замянілі секцыі агульнай працягласцю 40 метраў. Цяпер жа транзіт расійскай нафты праз Беларусь у накірунку Польшчы адноўлены ў поўным аб'ёме (некалькі дзён ён складаў толькі 50% ад максімальнай вытворчасці нафтаправода).

Рамонт нафтаправода адбыўся на фоне спынення паставак нафты ў Беларусь з Расіі. Беларуска-расійскія перамовы дагэтуль не далі выніку і былі прыпынены.

эж