Беларуская Служба

Каля офіса «Вясны» маладафронтаўцаў Дзяніса і Максіма Урбановічаў спынілі міліцыянты

20.01.2020 12:30
Прэс-служба «Маладога фронту» ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што актывістаў у хуткім часе адпусцілі. 
Ілюстрацыя Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё, Э. Жолуд

Каля офіса Праваабарончага цэнтру «Вясна» на непрацяглы час былі затрыманы актывісты «Маладога фронту» Дзяніс і Максім Урбановіч. Гэта адбылося каля 12.30 дня 20 студзеня, піша Вясна.

Пра затрыманне паведаміў палітык Павел Севярынец. Праваабаронцы ўдакладняюць, што затрыманне адбылося пасля таго, як браты Урбановічы выйшлі з офісу арганізацыі.

Прэс-служба «Маладога фронту» ў сваім тэлеграм-канале паведаміла, што актывістаў у хуткім часе адпусцілі. Цягам 10 хвілін міліцыянты старанна даглядалі хлопцаў і іх рэчы. Прычыны такой зацікаўленасці праваахоўнікаў высвятляюцца.

Нагадаем, што напярэдадні быў затрыманы маладафронтавец Філіп Шаўроў у межах крымінальнай справы за інцыдэнт з помнікам Пушкіна (пафарбаваныя рукі помніка) і графіці «Свабоду Севярынцу».

ав