Беларуская Служба

У Беларусі новыя дзяржсакратар Савету бяспекі ды міністр абароны

20.01.2020 13:04
У Беларусі змянілася кіраўніцтва вайсковых ведамстваў. Адпаведныя рашэнні прыняў Аляксандр Лукашэнка.
.
.GDJ/pixabay.com/CC0

Рашэннем кіраўніка дзяржавы міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў, які кіраваў Мінабароны з 2014 года, прызначаны на пасаду дзяржаўнага сакратару Савету бяспекі, піша БелТА.

Міністэрства абароны ўзначаліў Віктар Хрэнін, які да гэтага камандаваў войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, а кіраўніком Генеральнага штабу стаў Аляксандр Вальфовіч, былы першы намеснік начальніка Генштабу.

«Натуральна, вызваліліся пасады, і я не палічыў патрэбным з гэтым цягнуць. Мы людзі ваенныя, час няпросты. Гэта не значыць, што заўтра вайна і нам з кімсьці прыйдзецца ваяваць – ні ў якім разе. Але ваенная арганізацыя не трывае нявызначанасці», – падкрэсліў Лукашэнка.

Да нядаўняга часу дзяржаўны сакратаром Савету бяспекі Беларусі быў Станіслаў Зась. Але 1 студзеня 2020 года ён стаў генеральным сакратаром Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).

Белсат/ав