Беларуская Служба

Беларусь і Расія спынілі перамовы па нафце да лютага

20.01.2020 14:46
Па словах выдання «Камерсант», абодва бакі маюць намер чакаць аўтаматычнага індэксавання стаўкі транзіту нафты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:redhawkgroup/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле меркавання расійскага выдання «Камерсант», перамовы паміж Расіяй і Беларуссю з нагоды нафты фактычна прыпыненыя, паведамляе Тэлеграф.

Па словах выдання «Камерсант», абодва бакі маюць намер чакаць аўтаматычнага індэксавання стаўкі транзіту нафты. Гэта адбудзецца 1 лютага, калі стаўка транзіту нафты вырасце на прагнозны памер інфляцыі плюс тры адсотка. Беларусь настойвала павысіць стаўкі на 16,6%.

З-за таго, што бакі так і не дамовіліся аб аб'ёмах транзіту нафты праз тэрыторыю Беларусі, абмяркоўваць цану пакуль немэтазгодна. Тым больш, што залежаць яна будзе наўпрост ад абʼёмаў пастаўкі нафты ў Беларусь.

Пытанне па абʼёмах пастаўкі нафты абодва бакі не могуць вырашыць ужо некалькі месяцаў. Беларусь настойвае на поўным адмове Расіяй ад прэміі за кожную тону нафты, Расія ж сцвярджае, што Беларусь і так купляе нафту па заніжанай цане – 83% ад рынкавай цаны.

Паводле інфармацыі агенцтва «Інтэрфакс», на дадзены момант беларускія НПЗ загружаныя часткова, што дазваляе ім падтрымліваць ключавыя тэхналагічныя працэсы.

«Беларускія НПЗ працягваюць працу з мінімальнай загрузкай. Прыярытэтнымі застаюцца пастаўкі нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак, экспарт па-ранейшаму прыпынены», – сказалі ў прэс-службе «Белнафтахіма».