Беларуская Служба

Беларусам могуць забараніць уезд у ЗША

22.01.2020 15:02
Выданне Politico са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што Дональд Трамп можа пашырыць спіс краін, грамадзянам якіх забароняць уезд у ЗША. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com

Амерыканскае выданне Politico са спасылкай на свае крыніцы паведамляе, што прэзідэнт Дональд Трамп можа пашырыць спіс краін, грамадзянам якіх забароняць уезд у ЗША. Паводле дадзеных выдання, у «чорны спіс» могуць трапіць грамадзяне Беларусі, М'янмы, Эрытрэі, Кыргызстана, Нігерыі, Судану і Танзаніі, паведамляе «Тэлеграф».

The Wall Street Journal са спасылкай на чыноўнікаў прэзідэнцкай адміністрацыі таксама прыводзіць гэты спіс. Іншыя СМІ Беларусь у яго не ўключаюць

WSJ адзначае, што не ўсе краіны сутыкнуцца з поўнай забаронай на ўезд у ЗША. У прыватнасці, могуць быць уведзеныя абмежаванні на дзелавыя або гасцявыя візы. Акрамя таго, некаторым краінам Вашынгтон можа забараніць удзельнічаць у візавых латарэях.

Спіс не канчатковы і яшчэ можа змяніцца.

Сам Дональд Трамп пацвердзіў, што спрабуе дадаць шэраг краін да забароны на паездкі, але адмовіўся пералічваць іх. Дзейсныя абмежаванні з мэтай прадухілення тэрактаў блакуюць паездкі людзей з Ірана, Лівіі, Самалі, Сірыі, Емена і КНДР, а таксама палітыкаў з Венесуэлы.

вс