Беларуская Служба

Апазіцыя вылучыць адзінага кандыдата на прэзідэнцкія выбары-2020

24.01.2020 18:02
Пра падрабязнасці кампаніі па вылучэнні адзінага кандыдата лідары апазіцыйных партый і рухаў абяцаюць распавесці на прэс-канферэнцыі ў Мінску 27 студзеня.
Нацыянальны беларускі сцяг Альберт Ежы Вяжбіцкі/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі дамовілася аб вылучэнні адзінага кандыдата ў прэзідэнты на сёлетніх выбарах, паведаміла прэс-сакратар Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Ганна Красуліна.

«Мне даручана паведаміць вам, што апазіцыя дамовілася вылучыць адзінага кандыдата і выпрацавала механізм яго вызначэння. Адзіны кандыдат павінен абʼяднаць усе дэмакратычныя сілы краіны і стаць лідарам сумеснай барацьбы за вяртанне Беларусі на шлях дэмакратычнага развіцця», – гаворыцца ў атрыманым БелаПАН паведамленні.

Пра падрабязнасці кампаніі па вылучэнні адзінага кандыдата лідары апазіцыйных партый і рухаў абяцаюць распавесці на прэс-канферэнцыі ў Мінску 27 студзеня.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара АГП, удзел у прэс-канферэнцыі возьмуць старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі, кіраўнік АГП Мікалай Казлоў, а таксама лідары Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў і Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

вс