Беларуская Служба

10% расіян хоча, каб Беларусь увайшла ў склад Расіі

28.01.2020 09:26
За ўтварэнне агульнай дзяржавы з адзіным кіраўніцтвам выступаюць 13%
Demonstracja w Mińsku 8 grudnia 2019 roku - przeciwko integracji z Rosją
Demonstracja w Mińsku 8 grudnia 2019 roku - przeciwko integracji z RosjąAlexey Vecherin / Shutterstock.com

Амаль чвэрць расіян хоча аб'яднання сваёй краіны і Беларусі. Гэта вынікае з сацыялагічнага апытання, якое правёў расійскі Левада-цэнтр, перадае Еўрарадыё са спасылкай на РБК. 

44% апытаных мяркуюць, што Беларусь і Расія павінныя больш актыўна супрацоўнічаць у эканамічнай сферы, 28% — што трэба захаваць супрацоўніцтва на ранейшым узроўні. За ўтварэнне агульнай дзяржавы з адзіным кіраўніцтвам выступаюць 13%, а яшчэ 10% заяўляюць, што Беларусь павінна ўвайсці ў склад Расіі.

Большасць расіян зацікаўленая не ў палітычнай, а ў эканамічнай інтэграцыі з Беларуссю. 

Эксперт "Маскоўскага цэнтра Карнегі" Андрэй Калеснікаў, што Левада-цэнтр і цэнтра Карнегі ладзілі сумеснае даследаванне. Яно паказала, што расіяне лічаць Беларусь адной з трох краін — прыкладаў для пераймання. А Аляксандр Лукашэнка, па дадзеных ВЦИОМа у студзені, застаецца самым папулярным у расіян замежным палітыкам.

Раней даследаванне Нацыянальнай Акадэміі навук паказала, што 49,9% грамадзян нашай дзяржавы выступаюць за незалежнасць Беларусі. 

эж