X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Беларусь з канікул вярнуліся ўжо 174 кітайскія студэнты

14.02.2020 13:49
Усе яны размешчаны на двухтыднёвы каранцінны тэрмін у двух санаторна-аздараўленчых установах.
Ілюстрацыйнае фотаPAP/EPA/DIEGO AZUBEL

У Беларусь з канікул вярнуліся ўжо 174 кітайскія студэнты, усе яны размешчаны на двухтыднёвы тэрмін у двух санаторна-аздараўленчых установах – у спартыўна-аздараўленчым цэнтры «Брыганціна» БДУ і Мінскім абласным цэнтры медыцынскай рэабілітацыі «Загор'е», паведамляе сайт Навіны са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Гаворка ідзе пра студэнтаў, якія не былі ў кантакце з хворымі каронавірусам COVID-19 і не наведвалі эпідэмічна-небяспечныя раёны, а таксама для якіх былі ўжытыя меры карантыну ў КНР, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Такія ж меры эпідэмічнай бяспекі ўведзены ва ўсіх абласцях краіны, дзе навучаюцца студэнты з КНР, паведамляе ведамства.

Усяго з 28 студзеня па 14 лютага санітарны кантроль прайшло больш за 300 тысяч чалавек, якія перасеклі мяжу Беларусі.
У дадзены момант выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай каронавірусам COVID-19, у Беларусі не зарэгістраваныя.

нг