Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Украіны не выключае магчымасці ваеннага канфлікту паміж Беларуссю і Расіяй

18.02.2020 08:58
Міністр адзначыў, што беларусы «спакойныя і цярплівыя», але ўкраінцы таксама былі спакойнымі і цярплівымі людзьмі пакуль іх не пачалі забіваць.
Mińsk: demonstracja przeciwko integracji z Rosją 16 grudnia 2019 roku
Mińsk: demonstracja przeciwko integracji z Rosją 16 grudnia 2019 rokuShutterstock.com / Karl Rentgen

Міністр замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка лічыць, што Беларусь можа сутыкнуцца з расейскай ваеннай агрэсіяй. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю чэшскаму выданню Respekt, перадае тэлеканал Белсат. 

«Беларусь сутыкаецца са складаным часам, – адзначыў міністр, – Некалькі гадоў таму я размаўляў з некалькімі беларускімі журналістамі, і калі я сказаў, што калі яны захочуць застацца незалежнымі, яны сутыкнуцца з той самай вайной, тымі цяжкасцямі і тымі ж пакутамі, што і мы перажываем, яны мне не паверылі. Магчыма, цяпер яны менш сумняюцца».
Прыстайка не сказаў, калі, на ягоны погляд, можа распачацца ўзброены канфлікт: «Вядома, я ўсё яшчэ спадзяюся, што я памыляюся».

Міністр адзначыў, што беларусы «спакойныя і цярплівыя», але ўкраінцы таксама былі спакойнымі і цярплівымі людзьмі пакуль іх не пачалі забіваць. «Тады вы пачнеце таксама забіваць. Хоць другі мацнейшы, але што табе засталося?»

Паводле міністра, у стасунках з Расіяй ёсць два варыянты: «З дапамогай замежных партнёраў быць разумнымі і спакойнымі – і прайграць. Або пачаць змагацца адразу».

эж