Беларуская Служба

Нацбанк абмежаваў стаўкі па валютных укладах

18.02.2020 14:27
Такім чынам Нацыянальны банк спрабуе зрабіць больш выгаднымі ўклады ў беларускіх рублях.
Доларыpasja1000/pixabay.com/CC0 Public Domain

У лісце банкам пад нумарам № 76-19/9 Нацбанк Беларусі ўстанавіў ліміты па стаўках на дэпазіты ў валюце.

Так, па ўкладах у доларах беларускія банкі не маюць права абяцаць укладчыкам даходнасці больш ключавой стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША плюс 0,5%.

Стаўкі па ўкладах у еўра не могуць перавышаць 3%, а ў расійскіх рублях – 5,6%. Таксама Нацбанк забараніў беларускім банкам дазваляць рабіць уклады менш, чым на адзін месяц уключна, перадае «Тэлеграф» са спасылкай на «Інфабанк».

Такім чынам Нацыянальны банк спрабуе зрабіць больш выгаднымі ўклады ў беларускіх рублях.

вс