Беларуская Служба

ВУП Беларусі ў студзені ўпаў на 1,9% на фоне скарачэння нафтаперапрацоўкі

18.02.2020 15:31
Інвестыцыі ў асноўны капітал у студзені скараціліся на 3,2% да 1,53 млрд рублёў.
Rubel białoruski
Rubel białoruski Shutterstock.com

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі ў студзені 2020 года склаў у бягучых цэнах 10,39 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 1,9% менш, чым у студзені 2019 года, гаворыцца ў паведамленні Белстата. Пра гэта інфармуе «Наша Ніва».

Паводле звестак Белстата, аб'ём прамысловай вытворчасці ў студзені 2020 года ўпаў на 5,8% да 8,5 млрд рублёў, абʼём сельгасвытворчасці вырас на 4,5% і склаў 957,3 млн рублёў.

Інвестыцыі ў асноўны капітал у студзені скараціліся на 3,2% да 1,53 млрд рублёў.

вс