Беларуская Служба

«Белнафтахім» працягвае перамовы з Польшчай па арганізацыі рэверсных паставак нафты

19.02.2020 08:45
Дастаўка нафты з Польшчы ў рэжыме рэверсу тэхнічна магчымая.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Aliaksandr Kushner

«Працягваюцца перамовы з польскім бокам па арганізацыі рэверсным паставак нафты па нафтаправодзе »Дружба« з тэрыторыі Польшчы на ​​тэрыторыю Беларусі», – піша газета «Звязда» са спасылкай на прэс-службу канцэрну.

Як раней заяўляў журналістам першы намеснік генеральнага дырэктара – галоўны інжынер ААТ «Гомельтранснафта Дружба» Андрэй Вярыга, дастаўка нафты з Польшчы ў рэжыме рэверсу тэхнічна магчымая. Фактычна гэты метад быў рэалізаваны, калі пасля красавіцкага інцыдэнту ў 2019 годзе выцяснялі забруджаную нафту з польскага Гданьска ў Расію. Аднак, паводле яго слоў, у польскага боку няма тэхнічнай магчымасці адначасова пампаваць нафту ў двухбаковым рэжыме – «да сябе і ад сябе», таму рэверсная дастаўка магчымая толькі з прыпынкамі.

Як паведамлялася, кантракты на пастаўку ў Беларусь расійскай нафты завяршыліся 31 снежня 2019 года. З тых часоў бакі вядуць перамовы аб іх падаўжэнні. З 4 студзеня за пастаўкі сыравіны ў краіну аднавілі падкантрольныя расійскаму бізнесмену Міхаілу Гуцырыева кампаніі «РуссНефть» і «Нефтиса». Акрамя таго, першая партыя нарвежскай нафты паступіла 26 студзеня на НПЗ «Нафтан».

7 лютага прайшлі чарговыя перамовы з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, па выніках якіх было заяўлена, што Мінск і Масква працягнуць абмяркоўваць пастаўкі нафты выключна на камерцыйных умовах.

Напярэдадні таксама стала вядома, што НК «Янгпур» (даччыная кампанія ВА «Беларуснафта»), якая вядзе здабычу нафты ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, плануе пастаўляць нафту ў Беларусь. Пры гэтым аб'ёмы, а таксама графікі паставак у «Белнафтахіме» пакуль не каментавалі.

эж