Беларуская Служба

Кіраўнікі Беларусі наведвае Егіпет

19.02.2020 12:24
Тавараабарот паміж Беларуссю і Егіптам у 2019 годзе вырас на 32%  і склаў $142 млн.
     -
Аляксандр Лукашэнка і Абдэль Фатах ас-СісіФота: Белта

Аляксандр Лукашэнка праводзіць сёння ў Каіры перамовы з прэзідэнтам Егіпту Абдэлям Фатахам ас-Сісі. Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіць у прэзідэнцкім палацы «Аль-Ітыхадыя», перадае БЕЛТА.

Афіцыйныя перамовы пачаліся з пратакольнай цырымоніі. Абдэль Фатах ас-Сісі сустрэў Аляксандра Лукашэнку каля ўвахода ў палац, і пасля выканання гімнаў і цырыманіялу з удзелам роты ганаровай варты кіраўнікі селі за стол перамоваў. Спачатку сустрэча праходзіць у фармаце сам-насам, затым да кіраўнікоў дзяржаў далучацца члены ўрадавай дэлегацый.

Цяпер Беларусь і Егіпет працуюць прыкладна над дзясяткам праектаў, палавіна з іх арыентавана на прамысловую кааперацыю. Бакі расшыраюць вытворчасці тэхнікі МАЗ і МТЗ, «Бабруйскаграмаша», «Амкадора», Мінскага маторнага заводу.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Егіптам у 2019 годзе вырас на 32% – да $142 млн. Пры гэтым беларускі экспарт склаў $116,5 млн, павялічыўшыся на 40%.

эж