Беларуская Служба

Вынікі перамоваў Сечына з Лукашэнкам агучаныя не будуць

19.02.2020 14:02
Інфармацыю пра тое, што Сечын прывёз Лукашэнку прапанову ад Уладзіміра Пуціна, у Раснафце не каментуюць.
.  .
І.Сечын і А.Лукашэнкаbelta.by

Вынікі перамоваў Ігара Сечына з Аляксандрам Лукашэнкам, якія адбыліся раніцай 18 лютага, агучаныя не будуць. Прэс-служба кіраўніка Беларусі абмежавалася прэ-рэлізам, дзе распавяла толькі пра самы пачатак сустрэчы. А прэс-рэліз, які з'явіўся на сайце "Раснафты", утрымлівае толькі агульныя фразы і агульнавядомыя звесткі, перадае Еўрарадыё.

Інфармацыю галоўрэда радыёстанцыі "Рэха Масквы" Аляксея Венедыктава пра тое, што Сечын прывёз Лукашэнку прапанову ад Уладзіміра Пуціна, у "Раснафце" не каментуюць.

Аналітыкі звяртаюць увагу, што расійскі алігарх, верагодна, быў больш зацікаўлены ў сустрэчы, бо сам прыляцеў у Мінск. Аднак Сечын мог клапаціцца не пра палітычныя інтарэсы кіраўніцтва Расіі, а пра бізнес-інтарэсы самой "Раснафты".

У Беларусі кампанія валодае 36 запраўкамі і пяццю нафтабазамі, а таксама трымае 21% акцый Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

У 2019 годзе "Раснафта" паставіла ў Беларусь 8,8 млн тон нафты. Гэта прыкладна палова ад усёй нафты, якую імпартавала Беларусь.

эж