Беларуская Служба

Беларусаў зноў паменела

20.02.2020 16:53
У Беларусі жыве 9,41 мільёна чалавек, што на 41 тысячу менш чым 10 год таму.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Eak K. from Pixabay/CC0

Падчас папярэдняга перапісу ў 2009 годзе ў Беларусі налічылі 9,504 мільёна чалавек, паведамяле "Наша Ніва". Цяпер у краіне пражывае 9 413 446 чалавек. Такія вынікі паказаў перапіс насельніцтва.

Яны сведчаць пра тое, што колькасць жыхароў Беларусі працягвае скарачацца. За 10 год беларусаў паменела на 41 тысячу чалавек. Гэта быццам не стала такога гораду як Слонім ці Калінкавічы.

З іншага боку, скарачэнне насельніцтва не закранае Мінск. Колькасць жыхароў сталіцы пераваліла за 2 мільёны чалавек. Насельніцтва Мінска па выніках перапісу склала 2 018 281 чалавек. Па стане на 1 кастрычніка 2019 года ўлады лічылі, што ў сталіцы было 1 986 600 жыхароў.

Што цікава, улады абяцалі падарыць кватэру за нараджэнне юбілейнага жыхара сталіцы, аднак яны прапусцілі гэты момант.

юл