Беларуская Служба

Беларусы сталі часцей прасіць школы вучыць дзяцей на беларускай мове

21.02.2020 15:09
«Пасля рэферэндума 1995 года быў узяты курс на поўнае вынішчэнне адукацыі на беларускай мове».
 -
"ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовыфота: wikipedia.org

У Беларусі з 3 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі больш за 45% школ з'яўляюцца беларускамоўнымі, паведамляе «Тэлеграф».

Такой інфармацыяй з журналістамі падзялілася начальнік галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Святлана Уклейка. Яна таксама адзначыла, што цяпер у школах назіраецца станоўчая тэндэнцыя сярод бацькоў: яны просяць адкрываць беларускамоўныя класы на базе рускамоўных школ.

Старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім, каментуючы сітуацыю з навучаннем на роднай мове, якая раней склалася ў Беларусі, сказала, што «пасля рэферэндума 1995 года быў узяты курс на поўнае вынішчэнне адукацыі на беларускай мове». І таму, паводле яе словаў, не было створана ні адной установы вышэйшай адукацыі на беларускай мове, а беларускую мову выціснулі з сярэдне-спецыяльных устаноў. Анісім зазначыла, што ў педуніверсітэтах настаўнікаў розных прадметаў навучалі толькі на рускай мове, у выніку чаго ў школу прыходзілі выпускнікі-педагогі без прафесійнага валодання роднай мовай.

вс