Беларуская Служба

Лукашэнка прызначыў першага намесніка начальніка Генштаба

22.02.2020 09:06
Першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба прызначаны генерал-маёр Ігар Кароль
Ігар КарольБЕЛТА

21 лютага Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Генштаба і камандаванні войскамі Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл, перадае Еўрарадыё.

Першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба прызначаны генерал-маёр Ігар Кароль. Раней ён быў намеснікам начальніка Генштаба па баявым кіраванні.

Начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны — намеснікам начальніка Генштаба стаў генерал-маёр Руслан Касыгін. На яго ранейшую пасаду начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны палкоўнік Уладзімір Купрыянюк.

Камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны палкоўнік Віктар Гулевіч.

эж