Беларуская Служба

Беларусь можа дапамагчы ў будаўніцтве вугорскай АЭС

24.02.2020 08:21
На вугорскай АЭС Пакш ідзе будаўніцтва новых энергаблокаў № 5 і № 6 з рэактарнымі ўстаноўкамі паводле расійскага праекту.
Elektrownia w Ostrowcu
Elektrownia w Ostrowcu Włodzimierz Pac, Polskie Radio

Беларускія спецыялісты гатовы дапамагчы Расатаму ва ўзвядзенні двух блокаў вугорскай АЭС. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк. Паводле яго слоў, будаўнікі атрымалі каласальны вопыт, узводзячы БелАЭС у Астраўцы. У Вугоршчыне паабяцалі абмеркаваць гэтае пытанне падчас перамоваў, якія адбудуцца напрыканцы сакавіка 2020 года ў Беларусі, перадае Агенцтва Мінск-Навіны.

Напярэдадні кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам Арловым. Ён сказаў, што кампанія Расатам задаволена працай беларускіх спецыялістаў і, можа быць, яны неўзабаве адправяцца дапамагаць егіпецкім калегам у будаўніцтве чацвёртага блока АЭС «Эль-Дабаа».

На вугорскай АЭС Пакш ідзе будаўніцтва новых энергаблокаў № 5 і № 6 з рэактарнымі ўстаноўкамі паводле расійскага праекту ВВЭР-1200. Заказчык будаўніутва – вугорская кампанія Paks II Nuclear Power Plant.

эж