Беларуская Служба

Беларусаў пусцяць на рэйсы, якімі з трэціх краін вяртаюцца расіяне

28.03.2020 14:30
Дастаўка беларускіх грамадзян у Маскву будзе ажыццяўляцца расійскімі чартарнымі бартамі.
Boeing 737 w barwach linii Aeroflot
Boeing 737 w barwach linii AeroflotGerard van der Schaaf /CC BY 2.0/ Wikimedia Commons

З 27 сакавіка з-за эпідэміі каранавіруса спыненыя рэгулярныя і чартэрныя авіяпералётаў з расійскіх аэрапортаў у аэрапорты замежных дзяржаў і ў адваротным кірунку. Выключэннем з'яўляюцца толькі палёты, якія звязаны з вывазам расійскіх грамадзян у Расію, переаде Еўрарадыё.

Як паведамляе сайт Амбасады Беларусі ў Расійскай Федэрацыі, расійскім бокам узгоднены алгарытм дзеянняў па вывазу беларускіх грамадзян з трэціх краін.

"У адпаведнасці з палажэннямі аб роўных правах грамадзян, замацаванымі ў Дамове аб Саюзнай дзяржаве, вываз беларускіх грамадзян з трэціх краін будзе ажыццяўляцца нароўні з расійскімі грамадзянамі на падставе эвакуацыйных спісаў, якія падрыхтаваныя беларускімі замежнымі ўстановамі на падставе зваротаў грамадзян, якія знаходзяцца за мяжой", — гаворыцца ў паведамленні.

Дастаўка беларускіх грамадзян у Маскву будзе ажыццяўляцца расійскімі чартарнымі бартамі. З аэрапортаў Дамадзедава і Шарамеццева прадугледжаны транзіт у Беларусь рэгулярнымі рэйсамі авіякампаніі "Белавія".

эж