Беларуская Служба

Беларусы патрабуюць ад уладаў інфармацыю пра каранавірус

31.03.2020 16:37
«Мы маем права ведаць, што адбываецца ў краіне», заяўляюць абаронцы правоў чалавека ды журналісты.
Aleś Bialacki
Aleś BialackiAgnieszka Kamińska

Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі ў заяве на сайце цэнтру напісаў, што моцна ўстрывожаны тым, як улады хаваюць рэальны стан рэчаў па эпідэміі каранавірусу ў Віцебску.

Падобная сітуацыя нагадвае 2009 год, калі «такім жа самым чынам хавалася ад грамадства інфармацыя пра птушыны грып», піша Бяляцкі.

У звязку з распаўсюдам у краіне каранавірусу «Вясна» цалкам далучаецца да патрабавання Беларускай асацыяцыі журналістаў аб прадстаўленні рэгулярнай, поўнай і дакладнай інфармацыі аб сітуацыі з COVID-19. Адпаведна артыкулу 34 Канстытуцыі, улада павінна інфармаваць людзей аб дзейнасці дзяржаўных органаў і тым, што тычацца нашых правоў і законных інтарэсаў.

«Мы маем права ведаць, што адбываецца ў краіне і што робіць у гэтым выпадку дзяржава, – піша Бяляцкі. – Наш народ заслугоўвае ведаць праўду.

Прасцей тады вырашаць праблемы, калі ўсе мы ведаем сапраўдны стан рэчаў».

юл