Беларуская Служба

Улады рыхтуюць змены па крамах сэканд-хэнду

01.04.2020 16:01
Зараз улады разглядаюць магчымасць забараніць гэтым крамам гандляваць у ліку іншага новай адзеннем.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Беларусі могуць увесці змены па працы крам сэканд-хэнду. Зараз улады разглядаюць магчымасць забараніць гэтым крамам гандляваць у ліку іншага новай адзеннем, а каб можна было толькі той, якая была ва ўжыванні. Пра гэта распавёў прадстаўнік МАРТ, перадае tut.by.

Нагадаем, «Беллегпрам» у пачатку сакавіка зноў выступіў з ініцыятывай, каб улады заняліся рэгуляваннем дзейнасці магазінаў сэканд-хэнду. Кіраўнік канцэрна заявіла, што падтрымлівае «сумленную канкурэнцыю», і прапанавала калі не зачыніць крамы з б/у адзеннем, дык, прынамсі, вынесці іх «з нейкіх абласных гарадоў, буйных гарадоў, з цэнтральных вуліц».

Зараз уладамі не разглядаецца магчымасць вынасу такіх крам за межы буйных гарадоў. Але абмяркоўваецца пытанне аб тым, каб забараніць крамах сэканд-хэнду гандляваць новай адзеннем.

Паводле звестак Белстата, у мінулым годзе Беларусь імпартавала б/у адзення на 182,3 мільёна рублёў, ці 87,3 мільёна долараў. Для параўнання: у 2018 годзе гэтая сума склала амаль 74,2 мільёна долараў, у 2017-м – 49,3 мільёна, у 2016-м – 20,2 мільёна, у 2015-м – 17,2 мільёна.

Больш актыўна за ўсё гэты тавар завозіцца з Літвы (на 60 мільёнаў рублёў у 2019 годзе), Нідэрландаў (амаль на 14,6 мільёна рублёў), Польшчы (амаль на 9,6 мільёна рублёў), Італіі (амаль на 6,7 мільёна рублёў), Вялікабрытаніі (амаль на 3,5 мільёна рублёў), Латвіі (амаль на 2,8 мільёна рублёў). Амаль на 77,8 мільёна рублёў тавар паступіў з «невядомай краіны».

«Сэканд» у Беларусь трапляе ў тым ліку і з Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Венгрыі, Гандураса, Даніі, Германіі, Індыі, Ірландыі, Кітая, Канады, Амана, ААЭ, Нарвегіі, Латвіі, Пакістана, Расіі, ЗША, Чэхіі.

ав