Беларуская Служба

Беларускія дэпутаты ратыфікавалі візавыя пагадненні з Еўропай

02.04.2020 10:25
Цяпер пагаднення павінны быць адобраны Еўрапейскім парламентам.
Беларускі пашпартBy User: Ліцьвін - Own work, Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7725233

Палата прадстаўнікоў Беларусі 2 красавіка ратыфікавала два пагадненні з ЕЗ, якія стануць асновай для спрашчэння атрымання шэнгенскіх візаў. Цяпер пагаднення павінны быць адобраны Еўрапейскім парламентам, паведамляе Тэлеграф.

Раней Тэлеграф паведаміў, што калі запрацуе спрошчаны візавы рэжым паміж Беларуссю і ЕЗ, цана шэнгенскай візы для беларусаў знізіцца да 35 еўра.

У сваю чаргу, консульствы краін ЕЗ у Беларусі будуць максімальна выкарыстоўваць гнуткі падыход дзеючых візавых правілаў да ўступлення ў сілу пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму. Пра гэта заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Еўразвяза ў Мінску Дырк Шубель.

Ён адзначыў, што з уступленнем у сілу 2 лютага новых правілаў ЕЗ у дачыненні да кароткатэрміновых віз зручнейшай стала працэдура падачы заявак на атрыманне шэнгенскай візы. Так, цяпер можна падаваць заявы на атрыманне візы за 6 месяцаў да паездкі, а не за 3 месяцы, як раней. Будзе лягчэй атрымаць шматразовыя візы з больш працяглым тэрмінам дзеяння тым, хто часта падарожнічае.

ав