Беларуская Служба

Лукашэнка: Беларусь не адмаўляецца ні ад аднаго пункта дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, але ...

02.04.2020 12:40
Сцягі Беларусі і РасііFreshStock/Shutterstock.com

Беларусь не адмаўляецца ні ад аднаго пункта дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, але настойвае на роўных умовах. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў інтэрв'ю МТРК «Мір», перадае БЕЛТА.

 Адказваючы на пытанне, як ён бачыць развіццё Саюзнай дзяржавы з улікам усіх існуючых нюансаў, Аляксандр Лукашэнка зазначыў: «Мы не супраць адзінай валюты, але гэта павінна быць нейтральная валюта. Гэта не беларускі рубель, не расійскі». Кіраўніка Беларусі хвалюе таксама, дзе будзе эмісійны цэнтр новай валюты і пад чыім ён будзе кантролем.

Лукашэнка нагадаў, што дагавор прадугледжваў стварэнне роўных умоў для грамадзян, прадпрыемстваў і дзвюх дзяржаў у цэлым. «Калі Расія сёння, адмовіўшыся ад гэтых імперскіх замашак (мы – вялікія, а вы – малыя), гатова на гэта, давайце весці перагаворы, давайце будзем вызначацца», – сказаў беларускі лідар.

Лукашэнка мае таксама прэтэнзіі да Расіі за закрыццё мяжы.

«Я разумею, калі б там узнікла нейкая жудасная сітуацыя і трэба было тэрмінова прыняць меры. Але логікі ж не было тады. У Беларусі сітуацыя была не горшая, чым у Расіі, – значна лепшая. (...) Гэта звычайнае было галавацяпства.

яс