Беларуская Служба

Лукашэнка пацвердзіў смерць чатырох пацыентаў з каранавірусам

02.04.2020 13:03
Лукашэнка заклікаў не дапускаць панікі і спакойна дзейнічаць у дадзенай сітуацыі.
Pacjent leczony na COVID-19
Pacjent leczony na COVID-19PAP/EPA/Andrea Fasani

У  інтерв'ю телерадыёкампаніі «Мир» Лукашэнка пацвердзіў смерць чатырох пацыентаў з каранавірусам. Пра гэта піша Белсат.

Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі на дадзены момант толькі адзінкавыя выпадкі смерцяў ад пнеўманіі, дзе каранавірус даў ускладненні на фоне іншых сурʼёзных праблемаў са здароўем.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што ў Беларусі нічога не хаваюць, бо смерць чалавека ў прынцыпе немагчыма схаваць. Больш за тое, у цэлым па смяротнасці ў Беларусі сёлета дынаміка лепей у параўнанні з аналагічнымі перыядамі мінулых гадоў. 

Лукашэнка заклікаў не дапускаць панікі і спакойна дзейнічаць у дадзенай сітуацыі. Сам кіраўнік дзяржавы свой звыклы графік не мяняў.

«Не правяраўся я на каранавірус, але сачу за сваім станам здароўя. Не мяняю стыль жыцця. І на трэніроўках, і фізічных нагрузак дадаў. Але цяпер зразумеў, што не трэба, напэўна, у гэтай сітуацыі, калі мы праходзім пік вірусных захворванняў, фізічна грузіць арганізм», – сказаў ён.

Аднак з бальніц ад беларускіх медыкаў да грамадскай думкі пранікае інфармацыя пра хворых з каранавірусам, якіх не ўносяць у афіцыйныя статыстыкі.

яс