Беларуская Служба

Дэпутат Марзалюк прапануе караць за чуткі пра каранавірус

04.04.2020 17:02
Парламентарый лічыць, што людзі, якія свядома распаўсюджваюць у сацсетках фэйкі пра сітуацыю з каранавірусам, павінны несці за гэта адказнасць.
Ігар Марзалюкscreen/youtube

Чуткі пра COVID-19 распаўсюджваюцца як вірус і патрабуюць жорсткай рэакцыі. Такое меркаванне карэспандэнту БелТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы і культуры Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк.

Парламентарый лічыць, што людзі, якія свядома распаўсюджваюць у сацсетках фэйкі пра сітуацыю з каранавірусам, павінны несці за гэта адказнасць, паведамляе «Наша Ніва».

«Самае агіднае, што яны капіталізуюць людскі страх, банальна зарабляюць на ім грошы. Чуткі распаўсюджваюцца як вірус і параджаюць паніку. Процістаяць гэтаму павінны сістэмная работа Міністэрства аховы здароўя ў частцы інфармавання насельніцтва і строгая прынцыповая пазіцыя Мінінфарма. Яна заключаецца ў тым, каб ініцыяваць крымінальныя і адміністрацыйныя справы», – сказаў дэпутат. Заканадаўчыя рычагі для гэтага ёсць, дадаў ён.

«Трэба быць максімальна адкрытымі і аператыўна рэагаваць на любое лжывае паведамленне пра цяжкую сітуацыю ў якім-небудзь рэгіёне ці бальніцы. Пазіцыя Міністэрства аховы здароўя і Мінінфарма павінна быць галоўнай, курыруючай і вызначальнай. Адзіны спосаб процістаяць фэйкам – даваць інфармацыю як мага больш і аператыўней», – падкрэсліў парламентарый.

вс