Беларуская Служба

У Беларусі вясновыя канікулы працягнулі да 11 красавіка

05.04.2020 12:44
«Патрабаванні падоўжыць канікулы з боку бацькоў, медыцыны – гэта няправільна. Але мы не будзем ціснуць на бацькоў».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos /pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства адукацыі Беларусі праінфармавала аб працягу вясновых канікул яшчэ на адзін тыдзень. Такая інфармацыя з'явілася ў Telegram-канале міністэрства, паведамляе Тэлеграф. Ужо ў панядзелак, 6 красавіка, беларускія школьнікі павінны былі вярнуцца ў школу, але ў выніку было прынята рашэнне працягнуць канікулы. Паведамляецца, што чацвёртая чвэрць пачнецца з 13 красавіка і будзе доўжыцца да 30 траўня.

Як паведамляў Тэлеграф, 3 красавіка Аляксандр Лукашэнка сказаў, што школьныя канікулы хутчэй за ўсё працягнуцца яшчэ на адзін тыдзень.

«Патрабаванні падоўжыць канікулы з боку бацькоў, медыцыны – гэта няправільна. Але мы не будзем ціснуць на бацькоў. Гэта іх дзеці. Як яны прымуць рашэнне ў гэтым каронапсіхозе, так і будзе. Хочуць, каб мы працягнулі канікулы, заўтра мне даложыць міністр адукацыі. Заўтра-паслязаўтра мною будзе прынята рашэнне. Хутчэй за ўсё, мы працягнем на тыдзень», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

ав