Беларуская Служба

У красавіку канцэрн «Белнафтахім» чакае танкеры з азербайджанскай і нарвежскай нафтай

10.04.2020 13:35
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада забяспечыць дыверсіфікацыю паставак нафты, каб не залежаць ад адной крыніцы.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock.com/pan demin

У красавіку канцэрн «Белнафтахім» чакае танкеры з азербайджанскай і нарвежскай нафтай, паведамляе «Еўрарадыё».

«11 красавіка чакаецца прыбыццё танкера ў порт Южны з 85 тыс. тон азербайджанскай нафты. А да сярэдзіны красавіка ў Клайпеду прыйдзе яшчэ адзін танкер з нарвежскай нафтай – 85 тыс. тон», – прыводзіць БелТА словы прэс-сакратара «Белнафтахіма» Аляксандра Цішчанкі.

Раней таксама паведамлялася, што расійскія нафтавыя кампаніі паставяць у Беларусь каля 1 млн тон нафты. Беларускі бок заяўляў, што купляе расійскую нафту па 4 долары за барэль, пры гэтым пастаўкі адбываюцца без прэміі расійскім кампаніям.

Падчас беларуска-расійскага нафтавага крызісу пачатку года афіцыйны Мінск у студзені купіў партыю нарвежскай нафты для НПЗ «Нафтан». У сакавіку Беларусь атрымала каля 250 тыс. тон нафты з Азербайджана. Іх даставілі танкерамі ва Украіну і пераправілі ў Беларусь па нафтаправодзе з Адэсы. Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў казаў, што азербайджанская кампанія Socar у 2020 годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн тон нафты.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада забяспечыць дыверсіфікацыю паставак нафты, каб не залежаць ад адной крыніцы.

вс