Беларуская Служба

У сеціве Лукашэнка ня мае падтрымкі - інтэрнэт-апытанне

27.05.2020 11:38
Найбольшай папулярнасцю ў інтэрнаўтаў карыстаецца Віктар Бабарыка.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/TATYANA ZENKOVICH

Гэта вынікае з галасавання, што зладзіў партал «Анлайнер». Згаданае выданне займае другое месца па наведвальнасці сярод беларускіх сайтаў пасля Tut.by.

Сайт запусціў уласнае апытанне наконт прэзідэнцкіх выбараў 2020-га года. За палову дня ў ім прынялі ўдзел больш за 33 тысячы чалавек, пры тым, што галасаваць маглі толькі зарэгістраваныя карыстальнікі сайта.

З апытання выявілася, што сярод чытачоў «Анлайнера» прыхільнікаў Віктара Бабарыкі ў 18 разоў больш, чым тых, хто падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку. За Бабарыку 57,7% наведвальнікаў сайту %, за Лукашэнку толькі 3,2%

Выданне зазначыла, што інтэрнэт-апытанка не была сацыялагічным даследаваннем, ані аналізам выбарчых прыярытэтаў беларусаў. Апытанка была праведзена для тых, хто цікавіцца выбарамі.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 9 жніўня.

юл