Беларуская Служба

Лукашэнка назваў міжнародным скандалам адкліканне амбасадара Славакіі за ўдзел у парадзе ў Мінску

28.05.2020 17:01
«Вы, напэўна, ведаеце пра ўчынак амбасадара Славакіі. Гэта быў сапраўды годны ўчынак».
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaOkras/Wikipedia, lic. CC

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рашэнне кіраўніцтва Славакіі адправіць у адстаўку амбасадара ў Беларусі Ёзэфа Мігаша за ўдзел у Парадзе на 9 траўня ў Мінску недапушчальна, паведамляе Інтэрфакс.

«Вы, напэўна, ведаеце пра ўчынак амбасадара Славакіі. Гэта быў сапраўды годны ўчынак. Мне, шчыра кажучы, не зусім зразумелая пазіцыя афіцыйнага славацкага кіраўніцтва, якое нібыта асудзіла гэты ўчынак, больш за тое, адправілі або разглядаюць пытанне адпраўкі ў адстаўку. Гэта ўвогуле міжнародны скандал», – сказаў Лукашэнка на сустрэчы з паслом Сербіі Велькі Кавачэвічам ў чацвер у Мінску.

Відэа з сустрэчы апублікаваў блізкі да прэс-службе прэзідэнта телеграм-канал «Пул Першага».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што бацька славацкага пасла змагаўся з нацызмам і быў партызанам. «Як можна гэтаму чалавеку прад'яўляць прэтэнзіі? За такія рэчы караць непрымальна», – падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, кіраўніцтва Славакіі папрасіла Мігаша падаць у адстаўку за яго ўдзел у парадзе на 9 траўня ў Мінску.

Беларусь у бягучым годзе не адмяняла з-за пандэміі каранавіруса правядзенне параду на 9 траўня. Мігаш, які ўзначальваў славацкую дыпмісію з 2016 года, быў адным з нямногіх замежных паслоў, які прыняў удзел у парадзе.

ав