Беларуская Служба

У Беларусі ўжо больш за 40 тысяч выпадкаў COVID-19

29.05.2020 14:42
Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў краіне ўжо праведзена больш за 512 тысяч тэстаў на каранавірус.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/DIEGO AZUBEL

Станам на раніцу 29 траўня ў Беларусі пацверджана 40764 выпадкі COVID-19. Пры гэтым за апошнія содні выяўлены 906 новых выпадкаў хваробы. Паводле афіцыйнай статыстыкі, спачатку эпідэміі памерлі 224 жыхары Беларусі, за апошнпя содні з жыцця пайшлі 5 пацыяентаў з COVID-19 .

Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што ў краіне ўжо праведзена больш за 512 тысяч тэстаў на каранавірус.

эж