Беларуская Служба

У Мінску адбылося выкраданне Міколы Статкевіча

31.05.2020 14:25
«Людзі ў цывільным вырвалі з машыны ключ запальвання, выцягнулі Міколу і павезлі ў невядомым кірунку».
.    ,
М. Статкевіч ехаў на Камароўку, дзе адбываецца збор подпісаў фота: У. Пац/Польскае радыё

31 траўня раніцай на вуліцы Маякоўскага ў Менску людзі ў цывільным на мікрааўтобусе заблакавалі машыну жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч.

«Мы ехалі з дому ў Лошыцы на Камароўку (там адбываюцца пікеты ў падтрымку альтэрнатыўных удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі – рэд.). На вуліцы Маякоўскага, парушаючы ўсе правілы дарожнага руху, мікрааўтобус перагарадзіў нам дарогу, прымусіў спыніцца. Людзі ў цывільным вырвалі з машыны ключ запальвання, выцягнулі Міколу і павезлі ў невядомым кірунку», – распавяла Свабодзе Марына Адамовіч.

Яна адправілася ў РУУС Ленінскага раёну і напісала заяву пра выкраданне Міколы Статкевіча.

На 31 траўня ў розных гарадах Беларусі на 12:00 анансавалі пікеты па збору подпісаў у падтрымку альтэрнатыўных удзельнікаў прэзідэнцкай кампаніі.

ІАР ПР/нг