Беларуская Служба

Беларусь чакае ад „Газпрама” доказаў каларыйнасці газу

05.06.2020 15:03
Беларусь хоча пазваёміцца з методыкай вызначэння фактычнай сярэднямесячнай цеплыні згарання прыроднага газу.
.
.Magnascan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства энергетыкі Беларусі працягвае перамовы з адпаведным расійскім ведамствам і кампаніяй „Газпрам” наконт коштаў на газ, паведамляе „Еўрарадыё” са спасылкай на прэс-службу Мінэнерга.

На пачатку чэрвеня беларускае міністэрства накіравала старшыні праўлення „Газпрама” Аляксею Мілеру ліст. У ім, у прыватнасці, прапаноўвалася абмеркаваць умовы паставак газу ў 2020 годзе і методыку цэнаўтварэння на газ з 1 студзеня 2021 года. Беларускія энергетыкі падкрэслілі, што рознагалоссі наконт кошту прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці ўзніклі паміж суб'ектамі гаспадарання — ДВА „Белтопагаз”, ААТ „Нафтан” і ААТ „Газпрам трансгаз Беларусь”.

Таму Мінэнерга просіць, каб „Газпрам трансгаз Беларусь” перадаў „Белпалівагазу” методыку вызначэння фактычнай сярэднямесячнай цеплыні згарання прыроднага газу. Акрамя таго беларускі бок чакае метралагічнае пацвярджэнне прыдатнасці гэтай методыкі ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі.

Мінэнерга запэўнівае, што „Белпалівагаз” аператыўна разгледзіць методыку.

Раней кіраўнік „Газпраму” Аляксей Мілер заяўляў, што Беларусь мае запазычанасць за пастаўкі газу, якія складаюць больш за 165,5 мільёна долараў. Міністэрства энергетыкі адказала, што ніякай запазычанасці перад „Газпрамам” няма, а ёсць рознагалоссі наконт кошту на газ з улікам яго каларыйнасці.

аз