Беларуская Служба

У Беларусь прыбыла другая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы (ВІДЭА)

06.06.2020 08:59
Першая партыя польскай дапамогі была дастаўленая ў Беларусь у канцы красавіка.
             COVID-19
У Беларусь прыбыла другая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы для барацьбы з эпідэміяй COVID-19PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У Беларусь прыбыла другая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы для барацьбы з эпідэміяй COVID-19, перадае БелТА.

На афармленне ў транспартна-лагістычны цэнтр «Мінск-Белмытнясэрвіс-2» прыехала 40 фур, яшчэ пяць машын разгрузіліся ў Лідзе. Агульная маса грузу склала 300 т. Палякі перадалі дыхальную апаратуру, лекі, некалькі мільёнаў ахоўных і медыцынскіх масак аднаразовага выкарыстання, антысептычную вадкасць, ахоўныя халаты, камбінезоны біялагічнай абароны, медыцынскія шчыткі, ПЦР-тэсты. Як заявіў напярэдадні кіраўнік Канцылярыі польскага прэм'ер-міністра Міхал Дворчык, гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы.

Груз быў перавезены машынамі Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы, паліцыі і Пагранічнай службы Польшчы. Пад Мінскам гуманітарную дапамогу з Польшчы сустракалі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў і пасольства Польшчы ў Беларусі. Медыцынскае абсталяванне, вырабы і прэпараты перададуць Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі медыцынскага рэагавання, а таксама Гродзенскай абласной інфекцыйнай клінічнай бальніцы, раённым бальніцам Шчучына, Ліды, Смаргоні, Ваўкавыска.

Першая партыя польскай дапамогі была дастаўленая ў Беларусь у канцы красавіка.

вс