Беларуская Служба

Рада БНР: Пагроза незалежнасці Беларусі застаецца актуальнай

01.07.2020 13:21
Далучэньне Беларусі застаецца мэтай Крамля, перасцерагае Рада БНР у сваёй заяве.
          30 .
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін падчас адкрыцця помніка ў Ржэве 30 чэрвеня.PAP/EPA/MICHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN POOL / POOL

„Ліквідацыя дзяржаўнага сувeрэнітэта Беларусі і далучэньне тэрыторыі Беларусі застаецца доўгатэрміновай мэтай агрэсіўнага нацыяналістыянага рэжыму, які пануе ў цяперашняй Расiі”, - перасцерагае Рада БНР у заяве, апублікаванай на сваім сайце.  

Ейных прадстаўнікоў непакояць, перш за ўсё, „закрытыя непублічныя кантакты паміж рэжымамі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна”, як, напрыклад, іх сустрэча ў Ржэве 30 чэрвеня.

„У цяперашні час пандэмія каранавіруса і эканамічны крызіс падкасілі папулярнасьць аўтарытарнага кіраўніцтва як у Беларусі, так і ў Расiі. Гэта адбылося ў вырашальны для абодвух рэжымаў момант, калі ў Беларусі ідзе кампанія па выбарах прэзiдэнта, а ў Расеі адбываецца галасаваньне па новай Канстытуцыі, якая мае яшчэ больш умацаваць аўтарытарны характар палітычнага рэжыму ў краіне.

Беларускае грамадcтва павінна аказаць ціск на ўлады Рэспублікі Беларусь і не дапусьціць здачу А. Лукашэнкам сувeрэнітэта Беларусі ў абмен на чарговую дапамогу з боку Расiі”, - чытаем у заяве.

У гэткай сітуацыі, Рада БНР паўторна заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць усіх арыштаваных палітыкаў, актывістаў, журналістаў і блогераў, а таксама правесьці свабодныя і дэмакратычныя выбары ва ўсе органы ўлады ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі.

аз