Беларуская Служба

У Беларусі працягваюцца палітычныя арышты

02.07.2020 12:03
Гэтым разам затрыманая асабістая памочніца Віктара Бабарыкі ў Белгазпрамбанку і сябра ягонай ініцыятыўнай групы.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Ichigo121212 from Pixabay /CC0

У сераду Дэпартамент фінансавых расследаванняў затрымаў сябра ініцыятыўнай групы і асабістую памочніцу Віктара Бабарыка, якая працавала з ім у Белгазпрамбанку больш за 20 гадоў, Алену Карагачаву, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Жанчыну памясцілі ў СІЗА КДБ.

Гэта працяг серыі затрыманняў, што пачаліся ў Белгазпрамбанку 11 чэрвеня. З тых часоў у СІЗА КДБ знаходзяцца больш за 20 чалавек па гэтай справе.

Гэта былыя і цяперашнія топ-менеджары Белгазпрамбанка, а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур, якія цесна супрацоўнічалі з банкам. Іх абвінавачваюць у адмыванні грошай, ухіленні ад выплаты падаткаў, махлярстве, дачы і атрыманні хабараў.

18 чэрвеня былі затрыманыя Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард Бабарыка, які таксама кіраваў перадвыбарным штабам Віктара. Абодва знаходзяцца ў СІЗА КДБ, ім прадʼяўленыя абвінавачванні.

Віктар і Эдуард Бабарыкі, а таксама затрыманыя сябры ягонай ініцыятыўнай групы Святлана Купрэева і Уладзімір Дудараў прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

юл