Беларуская Служба

Як эксперты ставяцца да ідэі падштурхнуць Лукашэнку да зменаў Канстытуцыі

03.07.2020 10:59
«Калі да 9 жніўня Лукашэнка яшчэ можа сысці, то пасля 9 жніўня яму сыходзіць не будзе куды».
Alaksandr Łukaszenka
Alaksandr ŁukaszenkaShutterstock/Siarhei Liudkevich

Эксперт Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Валер Карбалевіч скептычна ставіцца да ідэі падштурхнуць Аляксандра Лукашэнку да рашэння змяніць Канстытуцыю - піша сайт Навіны.

Як заявіў ён у Мінску на пасяджэнні экспертнага клуба цэнтра «Еўрапейскі дыялог», прысвечаным канстытуцыйнага рэферэндуму, калі сэнс каманды Віктара Бабарыкі складаецца ў тым, каб ідэяй рэферэндуму па ініцыятыве грамадзян «нейкім чынам падштурхнуць Лукашэнку да таго, каб ён ініцыяваў якія-небудзь змены Канстытуцыі», то яна сумнеўная – прыводзіць словы аналітыка сайт Навіны.

«Сапраўды, выступаючы ў Салігорску, Лукашэнка прарэагаваў на гэтую ініцыятыву, сказаўшы, што, маўляў, мы зараз лепш, чым Бабарыка, Канстытуцыю памяняем, – сказаў ён. – Але я вельмі скептычна стаўлюся да ўсіх ініцыятываў па змяненні Канстытуцыі, якія прапануе Лукашэнка. Калі да 9 жніўня ён яшчэ неяк можа сысці, у яго могуць быць нейкія гарантыі, то пасля 9 жніўня, калі ён фактычна сілавым чынам утрымае ўладу ў сваіх руках, ён ужо нікуды не сыдзе, яму сыходзіць не будзе куды. І я сумняваюся, што пасля гэтага ён будзе спрабаваць рэалізаваць казахстанскі варыянт (першы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў мінулай вясной сышоў у адстаўку, але стаў пажыццёвым старшынёй Савета бяспекі), у гэтай сітуацыі гэта вельмі небяспечна».

«Таму я не думаю, што нават у такім выглядзе як спосаб, механізм падштурхоўвання Лукашэнкі да нейкіх зменаў гэтая ідэя можа неяк спрацаваць», – заявіў Карбалевіч.