Беларуская Служба

У Дзень незалежнасці ў Беларусі затрымалі не менш за 17 чалавек

04.07.2020 15:07
У Дзень незалежнасці людзі выходзілі на вуліцы, каб выказаць нязгоду з тым, як праходзіць выбарчая кампанія ў краіне.
   . , 3  2020
Адзначэнне Дня Незалежнасці Беларусі. Мінск, 3 ліпеня 2020 годаPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

У пятніцу, 3 ліпеня, па ўсёй Беларусі прайшлі затрыманні грамадзян. Усяго было затрымана не менш за 17 чалавек з Брэста, Гомеля, Мастоў, Барысава, Мінска і Магілёва.

У Дзень незалежнасці людзі выходзілі на вуліцы, каб выказаць нязгоду з тым, як праходзіць выбарчая кампанія ў краіне, інфармуе «Еўрарадыё».

Як паведамляецца на сайце праваабарончага цэнтра «Вясна», семярых удзельнікаў акцыі салідарнасці ў Брэсце адпусцілі пасля складання пратаколаў. У Барысаве ў міліцыю даставілі траіх маладых людзей з-за таго, што яны былі ў майках з надпісамі «3 ліпеня».

У Гомелі былі затрыманыя Алена Давыдава і Святлана Нарскіна. Аляксея Раманава затрымалі на пляжы.

Як паведамляецца на сайце «Вясны», людзей у сацыяльных сетках заклікалі прыходзіць на гарадскі пляж з 12:00 і прыносіць з сабой... пляжныя тапкі, калонкі з музыкай і мячы.

У Мастах затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка. Глеба Будкова затрымалі ў Магілёве, Яўгена Радзівілку – у Маладзечне. На ім была футболка з нацыянальнай сімволікай.

вс

на відэа: Інцыдэнт і момант затрыманна Аляксандра Мілюка