Беларуская Служба

Кіраўнік Беларусі скардзіцца на інфапандэмію

10.07.2020 12:13
Лукашэнка: Такога націску, як у гэтыя дні, Беларусь не адчувала за ўвесь час незалежнасці.
Prezydent Białorusi Aleksander Łukaszenka
Prezydent Białorusi Aleksander ŁukaszenkaOkras/Wikipedia, lic. CC

Такога націску, як у бягучы перыяд, Беларусь не адчувала за ўвесь час незалежнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з калектывамі буйнейшых СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Трэба прызнаць, што такога націску, як у гэтыя дні, Беларусь не адчувала за ўвесь час свайго незалежнага развіцця. Усё сплялося ў адзін вузел", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўжо налічыў каля пяці пандэмій. Гэта не толькі непасрэдна медыцынская, але і, напрыклад, вуглевадародная ў канцы мінулага - пачатку бягучага года, "пандэмія" эканамічная і яе наступствы, інфапандэмія. Усё гэта пераплялося і наклалася ў тым ліку на палітычныя падзеі ў Беларусі.

Ён таксама выказаўся на карысць развіцця краіны на базе таго, што ўжо дасягнута, і супраць радыкальных рэформ. "Канстытуцыя - гэта асноўны збор. Гэта дакумент, які дае напрамак развіцця той ці іншай дзяржаве. Таму калі мы гаворым пра рэформы, "змены", то гэта трэба пісаць перш за ўсё ў Канстытуцыі і развіваць у законах".

аз