Беларуская Служба

Крыніцы: Большасць паслоў краін ЕС не прынялі запрашэння Лукашэнкі

11.07.2020 10:30
Традыцыйнае свята ў аграгарадку Александрыя, на малой радзіме кіраўніка дзяржавы, пройдзе ў бліжэйшыя выхадныя.
  ,  2019
«Купалле ў Александрыі», ліпень 2019 года фота: рэпартаж тэлеканала «Беларусь 1», youtube/screen

Большасць паслоў краін ЕС не прынялі запрашэння Аляксандра Лукашэнкі і не паедуць на свята «Купалле ў Александрыі». Пра гэта паведамляе партал TUT.by, які спасылаецца на некалькі крыніц.

Традыцыйнае свята ў аграгарадку Александрыя, на малой радзіме кіраўніка дзяржавы, пройдзе ў бліжэйшыя выхадныя. Яго збіраецца наведаць Лукашэнка. «Купалле ў Александрыі» праводзіцца з вялікім гала-канцэртам.

Вядома, што на свята прыедуць расійскі, венгерскі, сербскі кіраўнікі дыпмісій. Чаму яго праігнаравала большасць паслоў з краін ЕС, невядома. Магчыма, прычына ў эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі, з-за якой амаль усе яны не пайшлі на парад 9 траўня.

паводле «Еўрарадыё»/вс