Беларуская Служба

Большасць польскіх грамадзян у Беларусі галасавалі за А. Дуду

13.07.2020 13:16
У Беларусі няма абмежаванняў з-за эпідэміі каранавіруса, таму для галасавання не было перашкодаў.
II tura wyborów prezydenckich odbyła się 12 lipca
II tura wyborów prezydenckich odbyła się 12 lipcaKaZaj5/ Shutterstock

Паводле дадзеных з польскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Рэспубліцы Беларусь, за Анджэя Дуду прагаласавалі 189 польскіх грамадзян, а за ягонага суперніка Рафала Тшаскоўскага – 179. Пра вынікі піша Радыё Рацыя.

Галасаванне ў другім туры выбараў прэзідэнта Польшчы праходзіла ў выбарчых камісіях, створаных пры амбасадзе Польшчы ў Мінску і ў генеральных консульствах у Гродне і Брэсце. Пасля апублікавання пратакола старшыні камісіі, стала вядома, што 60 чалавек прагаласавалі за Анджэя Дуду ў Мінску, за Рафала Тшаскоўскага – 90. У Гродне прэзідэнт атрымаў 103 галасы, а яго апанент – 59. У Брэсце за Дуду прагаласавалі 26 выбаршчыкаў, за Тшаскоўскага – 30. У Беларусі няма абмежаванняў з-за эпідэміі каронавіруса, таму для галасавання не было перашкодаў.

Выбары праводзіліся з выкарыстаннем санітарна-гігіенічных нормаў – былі неабходныя маскі, дэзінфекцыя рук і захаванне адлегласці, аднаразовыя асадкі. Некаторыя выбаршчыкі – 29 у Мінску, 18 у Гродне і сем у Брэсце – прагаласавалі па пошце.

нг