Беларуская Служба

Беларусы выйшлі на вуліцы

14.07.2020 23:04
Яны пратэстуюць супраць адмовы ў рэгістрацыі часткі кандыдатаў у прэзідэнты.
   .
Затрыманні пратэстоўцаў у Мінску.PAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах Беларусі людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Каля васьмі вечара пачаліся затрыманні.

Паводле сайту spring96.org, затрыманні, у тым ліку журналістаў і блогераў, адбыліся, між іншым, у Мінску, Пружанах, Гомлі, Брэсце, Салігорску, Бабруйску, Стоўбцах і Гродне.

У спісе затрыманых, які публікуе „Вясна”, ужо больш за 100 чалавек.

аз