Беларуская Служба

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу супраць затрыманых пратэстоўцаў

15.07.2020 11:59
Увечары 14 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах краіны адбыліся стыхійныя акцыі пратэсту з-за нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.
            14  2020 ,  ,                  .     ,    9  2020 .
Міліцыянты ў цывільнай вопратцы затрымлівалі ўдзельнікаў падчас акцыі птаэсту ў Мінску 14 ліпеня 2020 года, пасля таго, як Віктар Бабарыка і Валерый Цапкала не былі зарэгістраваны кандыдатамі ў прэзідэнты ў Цэнтральнай выбарчай камісіі ў Мінску. У Беларусі працягваецца прэзідэнцкая кампанія, выбары прызначаныя на 9 жніўня 2020 года. EPA / TATYANA ZENKOVICH Пастаўшчык: PAP/EPA

Як паведамляецца на сайце ПЦ Вясна, у афіцыйным тэлеграм-канале Следчага камітэта з'явілася інфармацыя аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце арганізацыі і ўдзелу грамадзянаў у парушэнні грамадскага парадку ў Мінску, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

«Усе відэаматэрыялы, размешчаныя ў Інтэрнэце, далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы і ў сапраўдны момант вывучаюцца следчымі. Асобы, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, затрыманыя. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка», – паведамляе СК.

Пакараннем па арт. 342 Крымінальнага кодэкса прадугледжаны штраф, альбо арышт, альбо абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўленне волі да трох гадоў.

Нагадаем, увечары 14 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах краіны адбыліся стыхійныя акцыі пратэсту з-за нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Больш за 250 чалавек было затрымана ў сталіцы. Каля Цэнтральнага дзіцячага парку імя Максіма Горкага адбыліся сутычкі грамадзянаў з супрацоўнікамі АМАПу.

яс